Государственное учреждение образование "Средняя школа №23 г.Борисова"
телефон: +375177964878
email: school23@rooborisov.by
222514, г. Борисов, ул.Н.-Неман, 172

Навіны "Чытай-Кампаніі"

05.05.2023
Навіны "Чытай-Кампаніі"

Напярэдадні вялікага свята - Дня Перамогі - уся краіна ўспамінае тых, хто не шкадаваў жыцця для таго, каб вораг, які прыйшоў на нашу зямлю з мячом, быў разгромлены, каб мы жылі вольна і шчасліва.


На чарговым паседжанні школьнага бібліятэчнага любіцельскага аб'яднання "ЧЫТАЙ -  КАМПАНІЯ" яго ўдзельнікі, вучні 6 "Д" класа, правялі Урок Мужнасці для вучняў 6-7 класаў па кнізе беларускіх паэтаў пра Вялікую Айчынную вайну "Нам не трэба вайны". Тэма вайны заўседы была актуальнай, асабліва для тых, хто стаў сведкам гэтых падзей. Большасць вершаў, сабраных у зборніку, якія прачыталі хлопцы і дзяўчаты, напісаны ў гады ваеннага ліхалецця. Гэта вершы Пятруся Броўкі, Аркадзя  Куляшова, Пімена Панчанкі. На працягу мерапрыемства слухачы прагледзелі фрагменты кінахронікі. У вершаваных творах зборніка адлюстраваны думкі і надзеі людзей, вера ў спакойную мірную будучыню, гучыць пратэст супраць вайны і прыгнету, што вельмі важна сення пачуць і адчуць маладому пакаленню. Арганізатары мерапрыемства - бібліятэкары Балаболава Н.Я., Карагодзіна Н.П. 

Версия сайта для слабовидящих