У Беларусі штогод 2 лістапада адзначаюць старажытны абрад - Дзяды. Гэта - дзень памінання продкаў. У гэты дзень успамінаюць продкаў да дзясятага калена. Вытокі абрада ідуць з далекай старажытнасці. Ужо тады людзі разумелі, як важна ўшаноўваць продкаў, зберагаць іх вопыт дзеля сваей будучыні, як важна захаваць сувязь пакаленяў.
Так у школьным музеі "Наша спадчына" 16 лістапада быў праведзены абрад "Дзяды", падрыхтаваны супрацоўнікам бібліятэкі Балаболавай Н.Я. У час мерапрыемства вучні расказалі, як у старажытнасці нашы продкі ладзілі памінанне, якія стравы елі за сталом, як у сем'ях ладуюць гэты абрад зараз. Вучні паказалі свае радаводы і расказалі пра сваіх продкаў.
Кожны з нас павінпен разумець, што мінулае - гэта карані нашага тысячагадовага радаводнага дрэва. Не будзе каранеў - загіне дрэва, не застанецца ў будучыні памяці пра нас!