21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у сярэдняй школе №23 адбыўся чарговы адкрыты раённы паэтычны конкурс чытальнікаў на беларускай мове сярод вучняў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна “Акрыляе роднае слова”.
У гэты зімовы, сонечны, марозны дзень вялікая колькасць дзяўчынак і хлапчукоў розных узростаў паказалі, наколькі прыгожая, непаўторная, меладычная і мілагучная беларсукая мова.
У гэтым годзе конкурс прысвечаны значнай падзеі – абвяшчэнню 2026 года Годам беларускай жанчыны. У гэтым рашэнні нашага Прэзідэнта падкрэслена важная роля жанчыны у жыцці грамадства. На тэму “Паэзія жаночай душы” прагучала больш за 70 твораў у выкананні вучняў, а журы выявіла лепшых чытачоў.