VII Адкрыты раённы паэтычны конкурс чытальнікаў на беларускай мове сярод вучняў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна “Акрыляе роднае слова” прайшоў 22 лютага 2025 года на сцэнічных пляцоўках ДУА “Сярэдняя школа №23 г.Барысава”. Мэта конкурсу – папулярызацыя беларускай мовы, далучэнне дзяцей да чытання твораў беларускіх аўтараў на роднай мове.
Кожны год тэма конкурсу розная, у гэтым годзе ён быў прысвечаны юбілейнай даце – 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У выкананні вучняў школ і гімназій гучалі творы беларускіх аўтараў, як знак удзячнасці тым, хто змагаўся і набліжаў Перамогу, як помнік іх бессмяротнай мужнасці і трываласці.
Задача членаў журы была складаныя – вызначыць сярод 77 лепшых чытачоў найлепшых, сярод якіх былі вучні нашай школы: Паўлава Паліна, вучаніца 2 "Б" класа, Шалаева Ганна, вучаніца 6 "Ж" класа, Ключанок Дзяніс, вучань 10 "А" класа. ІА пераможцамі сталі: Шалаева Ганна (Дыплом 1 ступені), Паўлава Паліна (2 ступені).