Государственное учреждение образование "Средняя школа №23 г.Борисова"
телефон: +375177964878
email: school23@rooborisov.by
222514, г. Борисов, ул.Н.-Неман, 172

Акрыляе роднае слова

22.02.2024
Акрыляе роднае слова

Паэтычны конкурс чытальнікаў - гэта мерапрыемства, якое звязвае вялікую колькасць людзей дзеля захавання і далейшага існавання нашай роднай мовы - нацыянальнай спадчыны беларусаў.


Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы 16 лютага ў нас у школе прайшоў  V адкрыты раенны конкурс чытальнікаў на беларускай мове "Акрыляе роднае слова", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікі конкурсу звярнуліся да ваеннай лірыкі і прозы беларускіх аўтараў. У конкурсе прынялі ўдзел 79 вучняў, якія падзяліліся на 3 узроставыя катэгорыі. Конкурс дазваляе хлапчукам і дзяўчынкам раскрываць свае таленты, праявіць творчасць, зазірнуць у гістарычнае мінулае, задумацца пра лес і будучыню свайго народа і роднай моваы. Мы віншуем усіх пераможцаў  і ўдзельнікаў! А пераможцы з нашай школы Лінкевіч Маргарыта (4а клас) - 1 месца, Давыдава Дар'я (11а) і Юркевіч Станіслаў (5ж) - 2 месца!

Версия сайта для слабовидящих